Перайсці да зместу

Святлана Юр’еўна Захарава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Юр’еўна Захарава
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1979(1979-06-10)[1] (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Vadim Repin[d]
Адукацыя
Прафесія балерына, палітык, харэограф, танцоўшчыца, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі
Гады актыўнасці з 1996
Тэатр
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
Узнагароды
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені афіцэр ордэна Мастацтваў і літаратуры
Народны артыст Расійскай Федэрацыі Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Залатая маска
IMDb ID 2449529
Сайт svetlana-zakharova.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святлана Юр’еўна Захарава (нар. 10 чэрвеня 1979, Луцк, Украінская ССР) — расійская артыстка балета. Салістка Марыінскага тэатра ў 1996—2003 гадах, прыма-балерына Вялікага тэатра (з 2003) і міланскага тэатра «Ла Скала» (з 2008). Народная артыстка Расійскай Федэрацыі (2008), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі  (руск.) (2007). Дэпутат Дзяржаўнай думы V склікання.

Жонка скрыпача Вадзіма Рэпіна  (руск.).

З 2018 года — член Савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па культуры і мастацтву  (руск.).

З 7 студзеня 2023 года знаходзіцца пад санкцыямі СНБА за антыўкраінскую дзейнасць.[2]

Нарадзілася ў Луцку 10 чэрвеня 1979 года.

У 1989 годзе паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча, дзе вучылася шэсць гадоў па класе Валерыі Сулегінай.

У 1995 годзе прыняла ўдзел у балетным конкурсе Акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай Vaganova-Prix, дзе атрымала другі прыз і прапанову перайсці вучыцца ў Акадэмію адразу на выпускны курс. У 1996 годзе скончыла Акадэмію па класе Алены Еўцеевай  (руск.), пасля выпуску была прынята ў трупу Марыінскага тэатра, дзе яе педагогам-рэпетытарам стала Вольга Майсеева  (руск.). Ужо ў наступным сезоне заняла становішча салісткі тэатра.

У 2003 годзе перайшла ў Вялікі тэатр, дзе займаецца пад кіраўніцтвам Людмілы Семянякі.

У красавіку 2008 года Святлана Захарава стала прыма-балерынай міланскага тэатра «Ла Скала».[3]

Выступала ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Лондане, Берліне, Парыжы, Вене, Мілане, Мадрыдзе, Токіа, Баку, Нью-Ёрку, Амстэрдаме і інш.

У 2013 годзе, не жадаючы танцаваць не ў першым складзе, адмовілася ад удзелу ў апошняй прэм’еры 237-га сезона Вялікага тэатра — балеце Джона Кранка «Анегін  (руск.)». Канфлікт з Захаравай называюць адной з прычын звальнення дырэктара тэатра Анатоля Іксанава  (руск.).[4]

У 2014 годзе ўдзельнічала ў цырымоніі адкрыцця алімпіяды ў Сочы, дзе выканала ролю Наташы Растовай  (руск.).

  • Бацька — Юрый Сяргеевіч Захараў, вайсковец запасу.
  • Маці — Галіна Данілаўна Захарава (нар. 1955), педагог, харэограф дзіцячай студыі.
  • Муж — Вадзім Віктаравіч Рэпін  (руск.) (нар. 1971), скрыпач.
    • Дачка — Ганна Вадзімаўна Рэпіна (нар. 17.02.2011).[5]

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Святлана Захарава — дэпутат Дзяржаўнай Думы (2007—2011), была абраная ў складзе федэральнага спісу кандыдатаў, вылучанага Усерасійскай палітычнай партыяй «Адзіная Расія», член фракцыі «Адзіная Расія», член Камітэта Дзяржаўнай Думы па культуры.

11 сакавіка 2014 года падпісала зварот дзеячаў культуры Расійскай Федэрацыі ў падтрымку палітыкі прэзідэнта РФ У. У. Пуціна ва Украіне і ў Крыме.

Прадпрымальніцтва

[правіць | правіць зыходнік]

Разам з С. П. Ралдугіным  (руск.), дырыжорам Ю. Х. Цемірканавым, хакеістам В. В. Каменскім  (руск.), фігурыстам А. Г. Гаршковым  (руск.), матэматыкамі І. В. Яшчанка  (руск.) і С. К. Смірновым з’яўляецца заснавальнікам фонду «Талент і поспех», які спансуецца з дзяржбюджэту.

З’яўляецца ініцыятарам правядзення і мастацкім кіраўніком расійскага фестывалю дзіцячага танца «Святлана», які праходзіць з 2015 года.

Святлана Захарава і Андрэй Меркур’еў у Сярэднім дуэце, 2006
Святлана Захарава і Андрэй Увараў у балеце «Лебядзінае возера», Вялікі тэатр, 28.10.2011
  • «Апалон Мусагет» (Дж. Баланчын), Тэрпсіхора (1998)
  • «Жызэль» (Ж. Каралі, Ж. Перо, М. Петыпа, пастаноўка У. Васільева), Жызэль (1998)
  • «Серанада» (Дж. Баланчын), салістка (1998)
  • «Лебядзінае возера  (руск.)» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка К. Сяргеева), Адэта-Адылія (1998)
  • «Паэма экстазу  (руск.)» (А. Ратманскі, музыка А. Скрабіна), салістка (1998)
  • «Сярэдні дуэт  (руск.)» (А. Ратманскі, музыка Ю. Ханона  (руск.)), салістка (1998)[6]
  • «Сімфонія до мажор» (Дж. Баланчын), салістка I часткі (1999)
  • «Спячая прыгажуня  (руск.)» (М. Петыпа, пастаноўка С. Віхарава), Прынцэса Аўрора (1999)
  • «Карсар  (руск.)» (М. Петыпа, пастаноўка П. Гусева), Медора (1999)
  • «Баядэрка  (руск.)» (М. Петыпа, В. Чабукіяні, Панамароў), Нікія (1999)
  • «Каштоўнасці» («Дыяманты») (Дж. Баланчын), салістка (2000)
  • «Манон» (К. Мак-Мілан), Манон (2000)
  • «Шчаўкунок» (Дж. Баланчын) (2000)
  • «Дон Кіхот» (М. Петыпа, А. Горскі), Кітры (2000)
  • «Цяпер і тады» (Дж. Ноймаер), салістка (2001)
  • «Паненка і хуліган» (К. Баярскі), Паненка (2001)
  • «Лебядзінае возера  (руск.)» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Н. Макаравай), Адэта-Адылія (2001)
  • «Баядэрка  (руск.)» (М. Петыпа, пастаноўка Р. Нурыева), Нікія (2001)
  • «Шахеразада  (руск.)» (М. Фокін), Забеіда (2001)
  • «Спячая прыгажуня  (руск.)» (М. Петыпа, пастаноўка П. Чалмера), Прынцэса Аўрора (2002)
  • «Рамэа і Джульета  (руск.)» (Л. Лаўроўскі), Джульета (2002)
  • «Лебядзінае возера  (руск.)» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Д. Дзіна), Адэта-Адылія (2002)
  • «Лебядзінае возера» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Р. Нурыева), Адэта-Адылія (2002)
  • «Пахіта  (руск.) — гран па» (М. Петыпа), Пахіта
  • «Баядэрка  (руск.)» (М. Петыпа, пастаноўка Асамі), Нікія (2003)
  • «Лебядзінае возера» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Г. Самсавай), Адэта-Адылія (2003)
  • «Эцюды» (Х. Ландэр), салістка (2003)
  • «Дачка фараона  (руск.)» (П. Лакот), Аспіччыя (2003).
  • «Лебядзінае возера» (М. Петыпа, Л. Іванаў, пастаноўка Ю. Грыгаровіча), Адэта-Адылія (2003)
  • «Спячая прыгажуня» (М. Петыпа, пастаноўка Ю. Грыгаровіча), Прынцэса Аўрора (2004)
  • «Сімфонія до мажор» (Дж. Баланчын), салістка II часткі (2004)
  • «Жызель  (руск.)» (Ж. Каралі, Ж. Перо, М. Петыпа, пастаноўка П. Бара), Жызель (2004)
  • «Баядэрка» (М. Петыпа, пастаноўка Грыгаровіча), Нікія (2004)
  • «Кармэн-сюіта  (руск.)» — Кармэн[7]
  • «Спартак» (Ю. Грыгаровіч) — Эгіна
  • «Юнак і смерць  (руск.)» Ралана Пеці — Смерць[8]
  • «Герой нашага часу  (руск.)» І. Дзямуцкага  (руск.) — Мэры[9]
  • «Іван Грозны» (Ю. Грыгаровіч) — Анастасія
Уладзімір Пуцін узнагароджвае Святлану Захараву, 2008

Зноскі

  1. Světlana Zacharova // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. Указ президента України від 7 січня 2023 года № 4/2023 «Про рішення Ради національної безпеки і оборони України від 6 січня 2023 року "Про застосування та внесення змін до персональних спеціальних економічних та інших обмежувальних заходів (санкцій)"»
  3. Etoiles Biographies. Teatro alla Scala. Праверана 29 October 2015.
  4. Ъ-Новости — СМИ: причиной увольнения Иксанова мог быть скандал с балериной Захаровой. Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 10 ліпеня 2013.
  5. Прима-балерина Большого театра Светлана Захарова родила дочь
  6. Захарова, Меркурьев, «Средний дуэт» video. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2012. Праверана 1 красавіка 2012.
  7. Светлана Захарова в Кармен-сюите(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2014. Праверана 8 красавіка 2023.
  8. Ролан Пети в Большом театре ставит балет «Юноша и смерть». Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2014. Праверана 4 чэрвеня 2010.
  9. Герой нашего времени. Большой театр. Пресса о спектакле. Рецензии. smotr.ru. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2016. Праверана 3 сакавіка 2016.
  10. Указ Президента Российской Федерации от 29 апреля 2019 года № 199 «О награждении государственными наградами Российской Федерации». Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2019. Праверана 5 мая 2019.
  11. L’Année croisée France-Russie Архівавана 2 сакавіка 2010. (фр.)
  12. Указ Президента Российской Федерации от 5 июня 2007 года № 700 «О присуждении Государственных премий Российской Федерации 2006 года». Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2017. Праверана 5 мая 2019.
  13. Награждена указом президента России № 650 от 6 июня 2005 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2009. Праверана 8 красавіка 2023.
  14. Об объявлении благодарности Министра культуры Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2022. Праверана 19 жніўня 2022.
  15. а б Маленькая балетная энциклопедия. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2013. Праверана 1 красавіка 2012.
  16. Світлана Захарова / Svetlana Zakharova: Біографія Архівавана 30 жовтня 2013. (руск.)

Відэа